14.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пятага лютага 2024 года асудзілі Алу Вялікую паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Але тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна на старонцы ў Facebook пакінула паведамленне з фотаздымкам Лукашэнкі і спасылкай на анлайн-платформу Change.org. На думку суда, у тэксце па спасылцы былі "ілжывыя выдумкі і абвінавачванні Лукашэнкі ў асабліва цяжкім злачынстве". Ала цалкам прызнала віну. Яе вылічылі падчас маніторынгу сілавікамі публікацый у сацсетцы Facebook.
Да абвяшчэння прысуда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Ала Вялікая працуе вядучым спецыялістам у "Беларусбанку".
Крыніца: Супрацоўніцу "Беларусбанка" асудзілі на 3 гады "хатняй хіміі" за публікацыю пра Лукашэнку