15.03.2024 Тэгі: палітвязні, рэпартаж У Варшаве, 14 сакавіка, у каворкінгу Free Belarus Center адбылася фотавыстава "Магшоты палітвязняў" і сустрэча з былымі палітвязнямі. Таксама на мерапрыемстве пры дапамозе "Майстэрні паштовак салідарнасці" падпісалі паштоўкі палітвязням. На сустрэчы праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук распавяла пра праект і фотавыставу, а былыя палітзняволеныя Алана Гебрэмарыям, Леў Антанюк, Пятро Марчанка, Марыя Бабовіч, Максім Пучынскі, Дар'я Кароль — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў. Паказваем у фотаздымках, як гэта было.
"Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!" Магшоты палітвязняў
"Разгубленасць і бездапаможнасць". Што распавядаюць былыя палітвязні пра фатаграфаванне ў калоніях
Былыя палітзняволеныя таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму. Аўтарка праекту называе гэта альтэрнатыўным архівам, які будзе развівацца надалей.
Праект "Магшоты палітвязняў" створаны ў межах стыпендыяльнай праграмы Free Belarus Center.