22.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя "Гомельская Вясна" паведамляе, што 20 сакавіка 2024 году ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд Сяргею Чыжэўскаму.
Справу разглядаў Алег Харошка, які прысудзіў Сяргею два гады і восем месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргея Чыжэўскага абвінавачвалі паводле ч.1 артыкула 130 (распальванее расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса РБ, ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 367 (паклёп на Аляксандра Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 (абраза Аляксандра Лукашэнкі).
Крыніца: У Гомелі мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў