22.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Заводскага раёна Мінска ў выязным судовым пасяджэнні ў "Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце" 28 лютага разгледзеў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць 60-гадовага Уладзіміра Караля. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла мінчуку ў прысутнасці студэнтаў першага і другога курсаў розных факультэтаў тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у чатырох паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Мінска падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 60-гадовага жыхара сталіцы, якому інкрымінавана актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемства, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства.
Згодна версіі абвінавачвання, Уладзіміру Каралю "было дакладна вядома аб правядзенні пасля 9 жніўня 2020 года несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у г. Мінску, у якіх ён прыняў удзел 11, 18 і 25 кастрычніка, а таксама 1 лістапада 2020 года". Прымаючы актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, ён неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і ажыццяўляў відэаздымку на мабільны тэлефон, суправаджаючы яе сваімі каментарамі. Відэазапісы, якія ён захоўваў на кампутары па месцы жыхарства, сталі адным з доказаў яго вінаватасці.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну. Пракурор запрасіў для яго тры гады "хатняй хіміі". Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла менавіта такі тэрмін.
Крыніца: Мінчука за ўдзел у Маршах асудзілі перад студэнтамі БДЭУ