27.03.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека, падкаст Падкаст "Вясна прыйдзе" бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам.

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы цяжкі момант? Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны? І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі?

А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым групам.

Слухайце наш новы выпуск падкаста на:

Музыка: Kata Bitowt

Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта: на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. і запоўніце нашу анкету.

Слухайце таксама:

Навошта нам гэта трэба? Спецсезон падкаста "Вясна прыйдзе"

Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе" запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы.

Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны. Новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед?

Якія прыбіральні ў зняволенні? Адказваем у падкасце "Вясна прыйдзе"

У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" расказваем, якія прыбіральні ў зняволенні.

Крыніца: Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?