22.03.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі мужчыну
У размове з Комарам мужчына сказаў, што не падтрымлівае мірныя пратэсты і што «дайце мне і маім сябрам аўтамат — я бы выходзіў на мітынгі зусім па-іншаму».
Юрый Комар «разводзіць» людзей на шчырыя размовы пра іхнія палітычныя погляды, а пасля выкладае відэа ў сеціва, каб яго суразмоўцаў затрымаў ГУБАЗіК.
У Лагойску затрымалі ўсю сям'ю каліноўца Дзяніса Урбановіча
«Малады фронт» у сваім акаўнце ў тэлеграме паведаміў пра затрыманне з 19 па 22 сакавіка 18 маладафронтаўцаў, піша "Наша Ніва".
Затрыманыя таксама два браты кіраўніка «Маладога фронту» — Максім і Арцём, а таксама бацька Іосіф і сястра Марыля Урбановіч.
Паведамляецца, што ўсе затрыманыя ГУБАЗіКам, а Максім быў моцна збіты супрацоўнікамі КДБ, пасля чаго быў этапаваны ў СІЗА КДБ.
Таксама ўчора вечарам і сёння раніцай у Лагойску былі затрыманыя яшчэ чатыры 4 чалавекі, адзін з іх маладафронтавец Мікіта Пацёмкін, Ігар Урбановіч, імёны яшчэ двух хлопцаў правяраюцца, паведамляе МФ.
Па ўдакладненай інфармацыі, першапачаткова ў канале МФ паведамлялася, што затрыманая ўся сям'я, але наколькі вядома, забралі ўсё ж толькі Максіма.
У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 32 прозвішчы — цяпер у ім 3914 чалавек
22 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Расіі Сяргея Калеснікава, грамадзянку Украіны Людмілу Ганчарэнка, інжынера Уладзіміра Фішмана.
У Гродне жорстка затрымалі мужчыну, які вярнуўся з Польшчы на радзіму
Сілавікі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Павел Кебіч.
У Мінску затрыманы брат Дзяніса Урбановіча
Сілавікі затрымалі брата Дзяніса Урбановіча Максіма два дні таму, паведамляюць крыніцы @belsat. Па іх інфармацыі, незадоўга да затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК прайшліся па сваяках Дзяніса Урбановіча. Супраць самога Дзяніса заведзена крымінальная справа. Яго абвесцілі ў вышук.
Пакуль Максім Урбановіч, знаходзіцца ў следчым ізалятары. Хутчэй за ўсё супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па трох артыкулах, але па якіх канкрэтна пакуль невядома. Сваякі не даюць ніякіх каментароў наконт гэтай сітуацыі.
У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — тэлеграм-чат «Здравый смысл на Алибегова»
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 18 сакавіка.
Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць ягоная кіраўніца Ганна Краўчанка, а таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы Аляксейчык, Бадрэнка, Емяльянаў, Жыльская, Зачапіла, Карліёнава, Ліхачэўская, Мышко, Нгуен, Прашчаева, Сашнікава, Сіленка, Фёдарава, Фяцісава, Хмялеўская, Шабашова, Шорахаў.
Чарговае папаўненне "Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў"
У яго трапілі:
Telegram-каналы і чаты «Belarussische Diaspora in Ӧsterreich», «Беларуский OSINT Phoenix», «Моладзевы Наступ», «BY_UA политика: Беларусы в Украине», «Акции "УЛЬТИМАТУМ". Канал»;Instagram старонкі «bymedsol», «bg.live_365»;YouTube-канал «ОД СДЖ»;Сацсеткі «Aleh Auchynnikau»;Сайт «reform.bу»;Старонкі ў «Аднакласніках» «Алексей Блинников», «Амстердамкая паказуха»;TikTok-старонкі «onlynewsbelarus», «Harodzenski mapper», «prezident.sveta», «Дысідэнт BY», «Сэмэн Сэмэныч», «revolucioner», «Святая Лукер’я Рыгораўна».