29.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы У Баранавічах 28 сакавіка асудзілі 60-гадовую пенсіянерку Рамуальду Дзекола, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Папова, дзяржабвінаваўца – пракурор Вадзім Карачун.

Па матэрыялах абвінавачання, пенсіянерка паставіла адзнаку “Клас” у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” пад малюнкам у групе “Жыве Беларусь”.

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады і шэсць месяцаў (“хатняя хімія”).

Суд таксама прыняў рашэнне аб канфіскацыі ў жанчыны тэлефона.

Крыніца: За “клас” у “Аднакласніках” асудзілі жыхарку Баранавіч, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Лукашэнку