03.04.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Сілавікі затрымалі супрацоўніка ААТ "Нафтан"
На "пакаяльным відэа" ад 3 красавіка затрыманы "прызнаецца" ў тым, што "быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах", пісаў там каментары, а таксама нядобра выказваўся аб Мікалае Карпянкове.
Ініцыятыва "politzek.mе" прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем"
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 красавіка.
"politzek.mе" – платформа па абароне правоў і інтарэсаў беларусікх палітвязняў. Ініцыятыва пачала дзейнічаць у канцы 2020 года ў адказ на масавыя рэпрэсіі ў краіне.
Крыніца: Ініцыятыву "politzek.mе" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем": хроніка пераследу 3 красавіка