09.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Брэсце сілавікі затрымалі барысту
На «пакаяльным відэа» затрыманы хлопец кажа, што яго завуць Мікіта, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у акцыі пратэсту і наклейваў налепкі «Краіна для жыцця» ў кавярні, дзе працаваў.
Паводле інфармацыі "Вясна Брэст", затрыманы — Мікіта Яхімовіч.
Чарговы раз папоўніўся Спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў
У яго трапілі:
- Telegram-каналы «Я/Мы ОМОН», «198 шагов», «My honors», «x320kbit», «Бобр 97%», «Partyzanka – чат беларуских беженцев в Польше», «И Грянул Грэм»;
- Instagram старонкі «strana_dla_wizni», «ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel»;
- YouTube-канал «ЗАГЛЯНЕ СОНЦА»;
- Старонкі ва «Укантакце» «БЕЛАРУСЬ для кожнага», «ITER AD ORTUS-БЕЛАРУСЬ»;
- Старонкі ў Facebook «Беларус Беларусу», «Фонд Страна для Жизни»;
- Сайт і сацсеткі «Hrodna.lifе»;
- Кніга «Недозволенная память: Западная Беларусь в документах и фактах: 1921-1954» Аляксандра Татаранкі;
- Старонка ў «Х» «Sviatlana Tsikhanouskaya»;
- Відэаролік «Е@атька. Как Лукашенко замучил целую страну | Разборы»;
- Старонкі ў «Аднакласніках» «Выборы Беларусь», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя: Брэсцкая», «Салiдарнасць – главные новости Беларуси», «Мы против декрета о тунеядцах»;
- TikTok-старонкі «gungengaiss3», «divnajatigra», «klasbar», «shokal».
У Гомелі затрымалі буйнога бізнэсмена Наума Каца
8 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзёй Віктарам Казачакам была разгледжана адміністрацыйная справа паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у дачыненні да гомельскага бізнэсмена Наума Каца.
Вынік адміністрацыйнага працэсу высвятляецца, піша «Гомельская вясна».
Крыніца: Затрыманні барысты і бізнэсмена, новыя "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 9 красавіка