10.04.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання Асобы: Алесь Бяляцкі 61-гадовы палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.
"Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі", – сказала Наталля Пінчук.
Таксама яна заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітзняволенымі ў Беларусі.
Нагадаем, Алесь разам з калегамі Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцаў абвінавацілі ў "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
3 сакавіка 2023 года суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Алесь пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру, а восенню 2022 года стаў яе лаўрэатам.
Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны"
Крыніца: У праваабаронцы "Вясны" Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя