10.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, дыскрымінацыя, правы чалавека, правы працоўных, падкаст Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?
У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем гісторыі ўжо былых палітвязняў, хто сустракаў такіх "абавязаных" жанчын у няволі.
"Я памру — а дзяржава на магіле маёй напіша: "Павінна дзяржаве ... памерла і не выплаціла!", — цытуе адну з "абавязаных жанчын" былая палітзняволеная Алена Дзядзюля.
Таксама ў падкасце разбярэмся з тым, якая дыскрымінацыя пераследуе "абавязаных" жанчын:
"Дыскрымінацыя ў самых розных сферах, пачынаючы ад сямейнай, заканчваючы працоўнай, крымінальна-выканаўчай і нават адміністрацыйна-працэсуальнай, — пералічвае юрыст "Вясны" Павел Сапелка. — Напрыклад, "абавязаныя асобы" з'яўляюцца адзінай катэгорыяй людзей у Беларусі, якіх можна асудзіць да адміністрацыйнага арышту без рашэння суда. Гэта значыць не судом. Іх прыгаворвае да адміністрацыйнага арышту міліцыянт.
"Абавязаныя асобы" — гэта адзіная катэгорыя адміністрацыйна арыштаваных, што абавязаныя працаваць падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту. Як правіла, гэта праца на гарадскіх звалках. А працоўны адпачынак "абавязанай" асобы — сем дзён".
Алена Дзядзюля да свайго зняволення працавала прыёмнай маці — і выхоўвала адабраных у такіх "абавязаных" жанчын дзяцей:
"Грамадства ставіцца вельмі дрэнна да такіх жанчын, і я [таксама так ставілася]. І мы іх ненавідзелі, пакуль я не сутыкнулася... Напэўна, так распарадзіўся Бог, што я трапіла туды, каб убачыць іншы бок", — дзеліцца Алена і дадае: "абавязаныя жанчыны" — гэта ўвядзенне чалавека ў рабства.
З такім сцвярджэннем згодная і экс-палітзняволеная Вольга Такарчук:
"Я стараюся нікога не судзіць. Мы не ведаем, чаму яны сталі такімі... Ты не можаш зарабіць — ты выходзіш і на табе велізарныя штрафы па нявыплаце аліментаў, і ты не можаш знайсці сабе працу і не можаш іх пагасіць... І жанчына едзе па другім, трэцім, па пятым крузе. Такіх вельмі шмат... Дзяржаве выгадна саджаць такіх жанчын".
У падкасце пачуем і пра тое, якія гісторыі былі ў жанчын, якія прывялі іх да статусу "абавязаных".
Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:
- YouTube — з тайм-кодамі
- Spotify
- Google podcasts
- Apple podcasts
- Castbox
- SoundCloud
- Іншыя пляцоўкі
І падпісвайцеся, каб атрымліваць апавяшчэнні аб новых выпусках.
Таксама мы шукаем герояў для нашага падкаста. Па ўсіх пытаннях пішыце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або запаўняйце анкету.
Слухайце таксама іншыя выпускі падкаста:
Падкаст пра падкаст. Як стваралася “Вясна прыйдзе”?
Навошта нам гэта трэба? Спецсезон падкаста "Вясна прыйдзе"
Крыніца: "Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна"