24.04.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсій у Беларусі. Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў краіне да гэтага часу застаецца катастрафічнай. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.
Па данных "Вясны", з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць — жанчыны. Большасць затрыманняў прыйшлася на студзень — 406 затрыманняў. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Акрамя гэтага, у 65 затрыманых ёсць непаўнагадовыя дзеці.
"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў
Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1602 суды паводле адміністрацыйных справаў за гэты час. Толькі ў лютым беларускія суды разглядзелі не менш за 671 справу. У тым месяцы ўлады пачалі судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 24.15 КаАП). Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.
Але адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.
Крыніца: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі