06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова.
Дата затрымання Ягора пакуль невядомая.
Ягор Зенчанка, па інфармацыі “Гомель.Штодзень” арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх – “Лепшы выпускны”, закрыццё мотасезона на Палессі, арганізоўваў канцэрты Алены Ваенгі, Льва Лешчанкі, праводзіў дні горада Гомеля.
Суддзя пакарала Ягора пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмена і прадпрымальніка