07.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Крук. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскі гарадскім судзе сёмага траўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Наталлі Крук, якую затрымалі ў ліпені 2023 года па вяртанні ў Беларусь з Польшы. Яе абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 КК) і “закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды бяспецы Рэспублікі Беларусь” (ч. 3 арт.361 КК).

Справу разглядае суддзя Жанна Брысіна.

Пра Наталлю Крук вядома, што ў пачатку жніўня 2023 года яна вярнулася ў Беларусь з Польшчы, дзе спрабавала займацца бізнесам. Тады сілавікі апублікавалі відэа, на якім Наталля адмаўляецца адказваць на пытанні прапагандыста Рыгора Азаронка, калі той размаўляе з жанчынай у кабінеце будынку ГУБАЗіКа.

Наталля Крук і Рыгор Азаронак
Наталля Крук і Рыгор Азаронак

У “пакаяльным” відэа таксама былі паказаныя пратэсныя каментары ў тэлеграме, якія, як мяркуецца, пакідала жанчына.

Падтрымайце Наталлю: СІЗА №1, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016, Наталля Ігараўна Крук.

Крыніца: У Мінску судзяць жанчыну, якая адмовілася адказваць на пытанні прапагандыста Азаронка