15.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-15 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава
Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, але потым яго сталі абвінавачваць у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" — за інтэрв'ю і падкаст, піша @fontankaspb.
Доктар ад пераследу з’ехаў у Расію.
Паведамляецца, што ў Беларусі Мартаву завочна абраная мера стрымання ў выглядзе арышту. Пакуль што ён дастаўлены ў 87 аддзел паліцыі па Усевалажскаму раёну Ленінградскай вобласці.
Сілавікі затрымалі кладаўшчыка "Еўраопта" і праграмістку, якая прыехала ў Беларусь з Польшчы
Яны патрапілі на сумеснае фота падчас пратэстаў.
"Медывязона" знайшла старонкі затрыманых ва «Укантакце». Мужчына там падпісаны, як Максім Паноў, а дзяўчына — Лізавета Шульская.
Сілавікі затрымалі інжынера-праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтру
@mediazona_by знайшла старонкі затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Аляксей Ваўненка.
На «пакаяльным відэа» Аляксей кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у некалькіх пратэсных маршах.
За ўдзел у пратэстах затрыманы дырэктар мінскай мэблевай кампаніі
"Медыязона" знайшла ягоную старонку ў сацыяльных сетках — там ён падпісаны як Павел Красуцкі.
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэснай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі».
Па якім менавіта артыкуле затрыманы мінчук і што з ім зараз — невядома.
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы адбыўся ўжо пяты рэйд сілавікоў за апошнія 9 месяцаў
@Grodno_grab паведамляе, што затрымалі некалькі чалавек.
У жніўні на шклозаводзе затрымалі не меней за 9 чалавек, у лістападзе — каля 10 чалавек, у снежні — 8, сёлета ў студзені — 5.
Крыніца: Затрыманне беларускага лекара ў Расіі і чарговы "хапун" у Лідзе: хроніка пераследу 12-15 сакавіка