15.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы "Вясны" зладзяць адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы" пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую чатыры месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у 2022 годзе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскую "Валадарку", праз камеры якой з 2020-га года прайшлі сотні затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах.
Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма з яго стваральнікамі і стваральніцамі. З праваабаронцамі і былымі палітзняволенымі мы таксама паразмаўляем пра ўмовы ўтрымання палітзняволеных, а таксама праблемы са здароўем, з якімі сёння сутыкаюцца палітвязні, і магчымыя спосабы дапамогі ім.
Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў "Прасторы" (Hoża 41) 20-га траўня (панядзелак) у 19:00. Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Як далучыцца да Дня палітвязняў — чытайце тут:
"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 траўня — Дзень палітвязняў
"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі.
Крыніца: У Варшаве з нагоды Дня палітвязняў адбудзецца адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы"