21.05.2024 Тэгі: грамадства, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, WeStandBYyou Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. У гэты дзень збіраем рэакцыі міжнароднай супольнасці на гэтую дату.
ЕС выступіў з заявай з нагоды Дня палітвязняў Беларусі
«Сёння ў Беларусі па-ранейшаму каля 1400 палітычных вязняў. Сотні маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, інваліднасць, узрост за 60 гадоў ці псіхічныя разлады.
Іх утрымліваюць незаконна, падвяргаюць катаванням і жорсткаму абыходжанню, у тым ліку пазбаўляюць неабходнай медыцынскай дапамогі.
Рэжым усё часцей робіць сваімі мішэнямі і тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Еўрапейскі саюз асуджае апошнюю хвалю рэйдаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія ў выгнанні працягваюць сваю дзейнасць у абарону свабоды.
У гэты дзень салідарнасці ЕС патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікае ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, забяспечваць доступ да належнай медыцынскай дапамогі без дыскрымінацыі.
ЕС працягне падтрымліваць усіх, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь».
МЗC Латвіі: "Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў!"
"Мы выказваем салідарнасць з усімі палітвязнямі ў Беларусі. З 2021 года ў зняволенні ў Беларусі памерлі 6 палітвязняў. Мы заклікаем да хутчэйшага аказання медыцынскай дапамогі палітвязням, якія жывуць у нястачы, і патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў!"
Варшава заклікала Мінск вызваліць палітвязняў
Вызваліць усіх палітвязняў заклікала 21 траўня беларускія ўлады Міністэрства замежных спраў Польшчы.
"Сёння, у дзень палітычных зняволеных, мы заклікаем яшчэ раз вызваліць зняволеных, зняць з іх абвінавачванні і спыніць далейшыя рэпрэсіі", — гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сацсетцы X.
Як адзначае знешнепалітычнае ведамства, "не менш за 1.360 палітвязняў, больш за 250 знаходзяцца ў небяспечным для здароўя або жыцця стане".
Да падтрымкі далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы еўрапейскіх амбасадаў
Прадстаўнікі і прадстаўніцы амбасадаў Эстоніі, Літвы, Польшчы і Швецыі ў розных краінах "сфатаграфаваліся з сімвалам Дня палітвязня ў 2024 годзе — чырвоным сэрцам.
Today is International Day of Solidarity with Political Prisoners in #Belarus. With colleagues from ????????????????????????????????we took the opportunity increase the visibility of their plight. Ils sont 1374 aujourd’hui. #FreeBelarus pic.twitter.com/CQRR2zq8Gx
— CatherineGodin (@GodinCath) May 21, 2024
"Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Разам з калегамі мы скарысталіся магчымасцю прыцягнуць увагу да іх цяжкага становішча. На сёння 1374 палітвязні", — адзначыла ў Х Катрын Годзін, амбасадарка Канады ў Польшчы.
Амбасада ЗША у Мінску: "Усе палітвязні мусяць быць вызваленыя"
On May 21, we commemorate the Day of Solidarity with Political Prisoners. But we remember them every day because every day they unjustly remain imprisoned for believing in a free and democratic Belarus.All political prisoners of Belarus must be released. pic.twitter.com/bL35YHhVqb
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) May 21, 2024
"21 траўня мы адзначаем Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Але мы ўспамінаем пра іх кожны дзень, таму што кожны дзень яны несправядліва застаюцца ў зняволенні за веру ў свабодную і дэмакратычную Беларусь.
Усе палітычныя зняволеныя Беларусі павінны быць вызваленыя", — напісала прадстаўніцтва амбасады.
Сталае прадстаўніцтва Польшчы ў Еўрасаюзе выказала падтрымку
Сталае прадстаўніцтва Польшчы ў Еўрасаюзе, якое знаходзіцца ў Брусэлі, выказала падтрымку зняволеным журналістам. Прадстаўніцтва адпаведным чынам аформіла свой будынак.
Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшча пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Вене таксама далучылася да падтрымкі. Адам Галацінскі выклаў у Х фотаздымак.
Еўрапейская служба знешніх сувязяў: "Мы салідарныя з народам Беларусі"
"Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
Усе палітычныя зняволеныя павінны быць безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.
Усе вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.
Мы салідарныя з народам Беларусі", — адзначылі ў EEAS.
Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ALDE-ПАСЕ): "Яны павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя"
"21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Каля 1500 праваабаронцаў, журналістаў, навукоўцаў, палітычных дзеячаў і актыўных грамадзян знаходзяцца ў турмах. Яны павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя".
Міжнародная арганізацыя "Індэкс цэнзуры": "Рэжым Лукашэнкі саджае людзей за краты за тое, што яны выступаюць у абарону дэмакратыі"
"Індэкс цэнзуры" апублікаваў "Лісты ад зняволеных Лукашэнкі" — гэта сумесны праект "Індэкса цэнзуры" ў партнёрстве з Беларускім Свабодным тэатрам, фондам "Дом правоў чалавека" і Politzek.me.
"Рэжым Лукашэнкі саджае людзей за краты за тое, што яны выступаюць у абарону дэмакратыі. Калі ласка, прачытайце словы тых, каго дзяржава спрабавала прымусіць замаўчаць".
Дзень палітвязняў падтрымала асацыяцыя "VIENNA ges EUROPE"
Прэзідэнтка асацыяцыі "VIENNA ges EUROPE" Каці Шнеебергер выклала ў X допіс, дзе прадэманстравала падтрымку беларускім палітвязням.
Day of Solidarity with Political Prisoners in #Belarus ????❤️????today: 1519 prisoners* MARYIA KALESNIKAVA - 3 years 8 months 15 days in prison* MAKSIM ZNAK - 3 years 8 months 13 days* VIKTAR BABARYKA - 3 years 11 months 4 days* IHAR LOSIK - 3 years 10… pic.twitter.com/93HZTS0xfy
— Kati Schneeberger ???????? (@KatiSchneeberg1) May 21, 2024
Фінскі палітык Орас Цюнккюнен стаў хросным палітзняволенай Алесі Лянцэвіч
"Сёння, у дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі, я праінфармаваў амбасаду, што я стаў хросным палітзняволенай Алесі Лянцэвіч. Я выказваю падтрымку Лянцэвіч, якая несправядліва пазбаўленая волі.
Мая салідарнасць распаўсюджваецца на ўсіх палітвязняў у Беларусі.
Мы не спынімся, пакуль усе яны не будуць вызваленыя", — адзначыў палітык.