27.05.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-27 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманай хірургіняй Алена Церашковай
Як паведаміла "Зеркало", 26 траўня тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў "пакаяльнае" відэа з затрыманай сківічна-тваравай хірургіняй, пісьменніцай, двухразовай чэмпіёнкай Беларусі па тэквандо Аленай Церашковай. У відэароліку яна кажа, што затрымана за ўдзел у пратэсных акцыяй 2020 года. Акрамя таго, жанчыну прымусілі сказаць, што яна гадуе 4 дзяцей і атрымала кватэру як шматдзетная маці.
Дачка палітвязняволенай Алены Гнаук выехала з Беларусі праз крымінальны пераслед
23 студзеня 2024 года, падчас рэйда за салідарнасць з палітвязнямі, да Аляксандры Семянюк прыйшлі сілавікі. Праз дапамогу, якую яна атрымлівала ад DissidentBy, затрымалі і пагражалі крымінальнай справай.
"Мяне пасадзілі на трое сутак у ІЧУ, дзе для ўтрымання "палітычных" створаныя ўмовы, каб зламаць і здушыць чалавека. Увесь гэты час я думала пра маму. Апынуўшыся ў адзіночнай камеры, я сказала пра сябе: "Вы мяне не зламаеце". Гэта дало мне сілы вытрымаць усё, што адбываецца", — кажа Аляксандра.
З трыма дзецьмі яна пакінула Беларусь. Цяпер у новай краіне ёй з дзецьмі давядзецца пачынаць жыццё нанова. На падтрымку сям'і абвешчаны грашовы збор.
Супраць палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу
Па гэтым артыкуле яго судзяць ужо другі раз.Як паведаміла 25 траўня на Facebook жонка палітвязня Наста Дашкевіч, Змітру ставяць у віну "злоснае непадпарадкаванне" адміністрацыі калоніі (ч. 2 арт. 411 КК). Па гэтым артыкуле палітвязню пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, Змітра Дашкевіча асудзілі летам 2022 года за ўдзел у акцыі пратэстаў на паўтара года калоніі. Восенню 2023 года палітвязня асудзілі паводле арт. 411 КК на адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.