06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуд Лідскага раёна. У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.

Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

Па матэрыялах следства, Таццяна Чэкель, знаходзячыся па месцы жыхарства “наўмысна і і публічна выказала фразу, якая ўтрымлівае негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай абразлівай форме”.

Гэтую фразу пачуў сужыцель жанчыны і здаў яе “органам”. У прысутнасці міліцэйскага патруля жанчына, якая была нападпітку, нібыта працягвала абражаць Лукашэнку.

Суд прызнаў пенсіянерку вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Крыніца: Пенсіянерку асудзілі за абразу Лукашэнкі, а "здаў" яе сужыцель