06.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Марш Свабоды ў Мінску 16 жніўня 2020 года.  У судзе Фрунзенскага раёна Мінска начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Васіля Лася асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк.

Васіля затрымалі ў сярэдзіне лютага 2024 года, да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Паводле матэрыялаў справы ў перыяд часу з 10.08 па 20.10 гадзін 16 жніўня 2020 года, ён прыняў удзел у Маршы свабоды, “знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, у тым ліку на праезнай частцы дарог і тратуарах праспектаў Незалежнасці і Машэрава, вуліц Свярдлова і Маскоўскай, Васіль Лось парушаў грамадскі парадак, замінаў працы гарадскога транспарту, не рэагаваў на заклікі спыніць супрацьпраўныя дзеянні".

Таксама пры аглядзе ягонага "Telegram-канала" былі выяўленыя заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Суд, які адбыўся 2 красавіка, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады і шэсць 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Крыніца: Удзельнічаў у Маршы свабоды, заклікаў да ўдзелу ў акцыях: мінчука асудзілі да "хатняй хіміі"