07.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Гарадоцкага раёна чацвёртага чэрвеня асудзілі Уладзіміра Кароткага паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Гурынава прызначыла Уладзіміру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у нецвярозым стане сарваў з будынка крамы ў Гарадку чырвона-зялёны сцяг. Ён цалкам прызнаў віну.

Раней гарадчаніна ўжо судзілі дзевяць разоў.

Уладзіміру прызначылі прымусовае лекаванне ад алкагалізму.

Крыніца: 2 гады калоніі гарадчаніну за сарваны з крамы чырвона-зялёны сцяг