10.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, свабода слова, экстрэмізм Брэсцкі абласны суд трэцяга чэрвеня вынес прысуд журналістцы Алене Цімашчук, абвінаваціўшы яе ў ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), уваходжанні ў склад “экстрэмісцкага фармавання” (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карасінскі.
Алена Цімашчук працавала пазаштатным журналістам на “Зялёным партале” і ў “Брэсцкай газеце”, а таксама карэспандэнтам у “Брэсцкім весніку”.
Суд прызнаў яе вінаватай па ўсіх трох артыкулах і прызначыў агулам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў, а таксама штрафу ў памеры 46 000 рублёў.
Крыніца: У Брэсце па пратэсных артыкулах асудзілі журналістку