11.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Маланка-Медыя, незалежнае беларускае СМІ, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Russia-Libertés, Espace Libertés/Reforum Space Paris і Цэнтр абароны правоў чалавека "Мемарыял" пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі рады запрасіць вас на адкрыццё выставы аб пераплеценых лёсах двух выбітных праваабаронцаў, вязняў сумлення і лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і Алега Арлова.
Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна", асуджаны ў 2023 годзе на 10 гадоў турмы за сваю праваабарончую дзейнасць. Алесь — адзін з самых значных праваабаронцаў у сучаснай Беларусі. Яго праца і намаганні накіраваныя на абарону грамадзянскіх свабод і барацьбу за дэмакратыю ў краіне, што жыве пад дыктатурай з 1994 года.
Даўні сябар Алеся Бяляцкага, Алег Арлоў — не менш выбітная фігура ў галіне правоў чалавека ў Расіі, адзін з заснавальнікаў Цэнтра абароны правоў чалавека "Мемарыял", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, нядаўна асуджаны на 2,5 гады калоніі за свае выказванні супраць вайны ва Украіне.
У час набліжэння Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, на якіх спартоўцы з гэтых дзвюх краін будуць маршыраваць пад нейтральным сцягам, мы хочам з дапамогай гэтай выставы прыцягнуць увагу да грамадзянскай супольнасці абедзвюх краін, голас якой цалкам заглушылі, але якая, нягледзячы на ўсе намаганні прымусіць яе замаўчаць, працягвае змагацца за правы чалавека і свабоду выказвання меркаванняў.
Вячэрняя праграма:
2 ліпеня, 19.00
Адкрыццё выставы;
Паказ фільма "Правілы жыцця Аляксея Бяляцкага". Рэжысёры Юрый Бутко і Александрына Глаголева. Літва, 2023 год (29 хвілін);
Чытанне лістоў беларускіх і расійскіх палітвязняў.
Праграма мерапрыемстваў:
3 ліпеня, 19.00
Паказ фільма Манон Луазо "Беларусь, апошняя дыктатура ў Еўропе". Францыя, 2018 (57 хвілін);
Абмеркаванне з аўтаркай працы над фільмам у Беларусі і пра жыццё ў краіне, якую даўно называюць "апошняй дыктатурай Еўропы", што, з аднаго боку, раўняецца на Маскву, а з другога — шмат гадоў супрацьстаіць дзяржаўнаму катку і зноў марыць пра Беларускую вясну.
4 ліпеня, 19.00
Паказ фільма Вольгі Кравец "Ужо цямнее". Расія-Францыя, 2016 (52 хвілін);
Абмеркаванне з аўтаркай тэмы палітычных рэпрэсій у Расіі, і аповяд пра сем'і ды трансфірмацыі іх жыцця, калі адзін з блізкіх — "вораг дзяржавы".
5 ліпеня, 19.00
Чытанне лістоў беларускіх і расійскіх палітвязняў.
Выстава працягнецца па 30 ліпеня
Дзе: Espace Libertés / Reforum Space Paris
16 rue Oberkampf, Paris 11
Кантакт для прэсы: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Уваход вольны па запісе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Крыніца: "Я не баюся. Няхай яны баяцца!"