11.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы мужчына
На "пакаяльным відэа" ад 11 чэрвеня яго таксама прымусілі сказаць, што ён напісаў каментар, у якім заклікаў заблакаваць чыгунку ў маскоўскім накірунку.
Сацсеткі крамы адзення і сувеніраў у нацыянальным стылі "Князь Вітаўт" прызнаныя "экстрэмісцкімі"
Гаворка пра старонкі ва "Укантакце" "KNIAZ.ВY (Князь Вiтаўт) – крама тваёй краiны!" і "Крама "КНЯЗЬ ВIТАЎТ".Вiцебск.Будзьма беларусамi!", а таксама Facebook-старонку "Князь". Адпаведнае рашэнне прынятае судом горада Наваполацк 3 чэрвеня.
Таксама ў "экстрэмісцкі" спіс трапілі:
- Telegram-каналы і чаты "Брати Яковлеви", "Daily Storm", "Чашники без цензуры";
- Старонка ва "Укантакце" "Свабодны САЛIГОРСК";
- TikTok-старонкі "Елена", "Belarus", "????❤️???? ???????????????????????????????????? ????????", "based.hrodzienski".
"Пікет нагой". У Мінску хлопец з прыёмнага пакою лякарні адправіўся на Акрэсціна
У прыёмным пакоі лякарні №5 затрымалі мужчыну за "несанкцыянаванае пікетаванне" без дазволу гарадскіх уладаў: на ягонай назе была татуіроўка "Пагоня". За гэта яго адправілі на Акрэсціна на 7 сутак, заўважыла 11 чэрвеня "Зеркало" ў банку судовых рашэнняў.
Сам мужчына ў судзе растлумачыў, што ніякіх грамадска-палітычных мэт не меў, а проста быў апрануты ў майку і шорты, бо яму было спякотна. Яго судзілі на наступны дзень пасля затрымання.
Як гаворыцца ў матэрыялах справы, малады чалавек "парушыў парадак правядзення пікетавання, што выявілася ў правядзенні ім несанкцыянаванага пікетавання, без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў, падчас якога дэманстраваў навакольным грамадзянам размешчаную ў правай ікраножнай мышцы татуіроўку выглядзе герба "Пагоня".