13.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Затрымалі аднаго са стваральнікаў сеткі кавярняў Paragraph Дзмітрыя Чоўгана
Дзмітрыя Чоўгана з Брэста затрымалі на мяжы 7 чэрвеня, ён ехаў у Польшчу, паведаміў у фэйсбуку Сяргей Мельянец.
Паводле яго інфармацыі, Чоўган 7 чэрвеня ехаў у Польшчу, яго затрымалі на мяжы і забралі ў ізалятар часовага ўтрымання. 10 чэрвеня яму далі 15 сутак. Прычына — невядомая, піша "Наша Ніва".
Жыхара Мар'інай Горкі затрымалі з-за таго, што падтрымліваў Украіну і радаваўся іх перамогам у вайне
«Пакаяльнае відэа» з беларусам апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
На ім хлопец кажа, што пакідаў каментары ў падтрымку Украіну ў тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь».
Затрыманне за каментары пра расійскіх вайскоўцаў
Дырэктара адной з магілёўскіх арганізацый затрымалі за каментары пра расійскіх вайскоўцаў.
@mediazona_by знайшла старонку затрыманага "Вконтакте", там ён падпісаны як Андрэй Сініцын.
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы жыхар Салігорска
Сілавікі таксама сцвярджаюць, што затрыманы быў адміністратарам «экстрэмісцкага чату» — на «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што раней яму перадалі права адміністратара ў салігорскім чаце.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што салігорац «затрыманы па крымінальнай справе і яму пагражае 5 гадоў пазбаўлення волі».
Крыніца: Затрыманні беларусаў за падтрымку Украіны і "экстрэмізм": хроніка пераследу 12-13 чэрвеня