13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 28 сакавіка асудзілі Дзмітрыя Пузікава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Дзмітрыю шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Апеляцыйную скаргу Дзмітрыя не задаволілі, прысуд пакінулі без зменаў.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 21 студзеня 2024 года ў стане алкагольнага ап’янення сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынку крамы і зламаў дрэўка.
Дзмітрый цалкам прызнаў віну. Яму прызначылі прымусовае лекаванне ад алкагалізму.
У Магілёўскім абласным судзе шостага чэрвеня судовая калегія разгледзела апеляцыйную скаргу Дзмітрыя, але пакінула прысуд суда Кастрычніцкага раёна Магілёва без зменаў, а скаргу не задаволіла.
Крыніца: Магілёўца асудзілі на 6 месяцаў калоніі за сарваны дзяржаўны сцяг. Апеляцыйную скаргу не задаволілі