14.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 чэрвеня пачынаецца суд над палітзняволенай пенсіянеркай Галінай Лагацкай. Яе вінавацяць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядае суддзя Вольга Лаўрыновіч.
Галіна Лагацкая — вядомая раней актывістка, была затрыманая 9 красавіка 2024 году, калі яна пайшла у Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі два гады таму і не аддавалі.
Нагадаем, у сакавіку 2022-га году Галіне прызначылі 15 сутак арышту за лістоўкі “Не вайне” — гэта палічылі “несанкцыянаваным пікетаваннем”. У красавіку ёй паведамілі, што гатовыя аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.
Крыніца: За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску судзяць палітзняволеную Галіну Лагацкую