18.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня асудзілі асудзілі адразу пяць чалавек паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.
Усіх фігурантаў справы абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэсных акцыях і выхадзе на праезную частку. Яны цалкам прызналі віну.
Так, Андрэю Цімоніну прызначылі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Валерыю Іўчыну і Дзянісу Котаву – два гады і шэсць месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") кожнаму; Святлане Котавай і Міхаілу Пішчала – два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") кожнаму.
Валер Іўчын, а таксама Котавы Дзяніс і Святлана маюць на ўтрыманні непоўнагадовых дзяцей. Андрэй Цімонін, Дзяніс Котаў і Валер Іўчын раней бралі ўдзел у пратэсных акцыях, што суд палічыў абцяжарваючымі абставінамі.
Крыніца: У Магілёве асудзілі адразу 5 чалавек за ўдзел у пратэснай акцыі 2020 года