01.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гродзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК).
Па інфармацыі @Grodno_grab, Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 года. З пакаяльнага відэа, апублікаванага сілавікамі вядома, што ён з’яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках.
На камеру ён кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.
Справу прызначылі разглядаць суддзю Віталя Кулеша.
Крыніца: У Гродна за каментары ў Telegram-каналах пачынаюць судзіць Ігара Сушко