08.07.2024 Тэгі: экстрэмізм, спецвытворчасць У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня ў парадку спецыяльнай вытворчасці распачаўся суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).Справу завочна разглядае суддзя Ігар Собалеў. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Пра тое, што супраць Алеся завочна ўзбудзілі крымінальную справу стала вядома з адмысловага тэлеграм-канала Следчага камітэта 29 сакавіка.
Журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч — пісьменнік і краязнаўца, колішні намеснік старшыні "Маладога фронту", а таксама былы палітвязень. Ён браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. На пачатку 2011-га быў арыштаваны. 5 траўня 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў яго да чатырохгадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1, і быў вызвалены праз памілаванне 1 верасня 2011 года.
Санкцыі артыкула 361–4 КК прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў.
Крыніца: У Гродне завочна судзяць журналіста Алеся Кіркевіча