08.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні ПК № 22 «Воўчыя норы» У Брэсцкім абласным судзе грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці" (ч. 1 арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса) і "шпіянажы" (арт. 358 Крымінальнага кодэкса). Прысуд быў вынесены больш за год таму — 14 чэрвеня 2023 года, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Беразюк. Томаш свой тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 22.

На дадзены момант праваабаронцам "Вясны" вядома пра трох асуджаных па палітычных артыкулах грамадзян Польшчы: Ежы Жывалеўскага, Роберта Тампалу і Томаша Бярозу. Яшчэ адзін —  Раман Галуза — утрымліваецца пад вартай, над ім цяпер адбываецца суд.

Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах

"Вясна" распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.

Крыніца: Грамадзяніна Польшчы асудзілі да 14 гадоў калоніі за "шпіянаж" і "агентурную дзейнасць"