08.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-8 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Затрыманы індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама што падчас вяселля некалькі гадоў таму ён разам з іншымі гасцямі свята фатаграфаваўся з нацыянальным беларускім сцягам.
Паводле інфармацыі з сацсетак, затрыманы — Аляксандр Міцкевіч.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» новыя крыніцы
Гаворка пра суполкі ва «Укантакце», Facebook, «Аднакласніках», Telegram і YouTube-канал. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Віцебска 4 ліпеня.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
- cтаронкі ў Instagram «pachramiejeu», «dereviashki_palki», «gorzl»;
- fртыкулы «Серьёзный батл на лучшую фабрику фейков. Беларусские госСМИ обвиняют западные медиа в нагнетании ситуации между Россией и Украиной», «Конституционный референдум: в центре внимания процедура, а не суть изменений», «От "можем защитить" до "можем повторить" - один шаг. Как изменился милитаристский нарратив в Беларуси» на сайце mediaiq.infо;
- dідэаролікі «У беларусаў забіраюць маёмасьць», «40 тысяч зваротаў у КДБ», «Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў в..не - расьсьледаваньне BelPol»;
- cтаронка ў «Аднакласніках» «Малады фронт "MF20"»;
- TikTok-старонкі «belaruskawolnaya», «Чараўнік», «Таня», «KRAŬČ», «Beldurdom».
Індывідуальную прадпрымальніцу затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе
На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працуе індывідуальнай прадпрымальніцай у сферы грузаперавозак і што ў 2020-ым годзе ўдзельнічала ў пратэстах і патрапіла на фота з БЧБ-сцягам у руках.
Мужчыну затрымалі за тое, што ў каментарах ён нібыта заклікаў «да супраціву»
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў каментары, ў якіх «заклікаў да супраціву». Таксама ён гаворыць, што не наведваў акцыі пратэсту — гэта аднойчы зрабіў ягоны сын і цяпер ён жыве ў Польшчы.
Адзначым, што ГУБАЗіК мае два сцэнары ў дачыненні да затрыманых за палітыку беларусаў — калі чалавек шмат зарабляе, то яны пішуць «чаго яму не хапала ў жыцці», а калі не — то «як ён збіраўся змяняць краіну, калі не можа змяніць сваё жыццё». Менавіта другі сцэнар і быў абраны для затрыманага мужчыны — яны з жонкай дапамагаюць катам, і сілавікі пішуць, што ён «не можа навесці парадак у сябе дома, але збіраўся ўсю краіну ператварыць у памыйніцу».
Крыніца: Затрыманні за акцыі пратэсту 2020 году і каментары: хроніка пераследу 5-8 ліпеня