10.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Падчас "хапуна" на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі сястру "каліноўца" Кірыла Іванова

sjastra-kiryla-ivanova.jpg
Сястра "каліноўца" Кірыла Іванова

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Нагадаем, восьмага ліпеня стала вядома, што сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт, і затрымалі 11 чалавек. ГУБАЗіК сцвярджаў, што гэта нібыта была "сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў".

За татуіроўку "АСАВ" затрымалі жыхара Жабінкі

illja-kryvalevicz.jpg
Ілля Крывалевіч

На адкрытай старонцы хлопца ў Instagram была сторыс з падзякай за гэтае тату.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Ілля Крывалевіч.

Па вяртанні ў Беларусь затрымалі адміністратара чатаў "Беларусы ў Партугаліі" і "Беларусы на Мадэйры"

dzmitryi-herko.jpg
Дзмітрый Герко

На "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што з 2019 году жыве ў Партугаліі, але часам прыязджае ў Беларусь да сваёй маці. Яго прымусілі таксама сказаць, што ён пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і уладу, і што ў Партугаліі "вельмі шмат праблем".

Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Дзмітрый Герко.

Крыніца: Затрыманне адміністратара чата і сястры "каліноўца": хроніка пераследу 9-10 ліпеня