11.07.2024 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў У Маскоўскім гарадскім судзе 11 ліпеня працягваецца разгляд апеляцыйнай скаргі вядомага расійскага праваабаронцы, сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова. Скаргу разглядае суддзя Марыя Ларкіна.
27 лютага суддзя Алена Астахава асудзіла Алега Арлова да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб “паўторнай дыскрэдытацыі расійскіх узброеных сіл” за асуджэнне ўварвання ва Украіну.
Пасля прысуду, без аніякіх падстаў Алега Арлова этапавалі ў ноч з 11 на 12 красавіка ў СІЗА-2 Сызрані. Прычым пра этап у іншы рэгіён не ведалі ні адвакаты, ні жонка Арлова.
Першае пасяджэнне адбылося яшчэ 7 чэрвеня. Але Алегу Арлову, які удзельнічаў у судзе па відэасувязі і ягонаму адвакату, удалося пераканаць суд адкласці пасяджэнне, каб Алег Арлоў у дастатковай меры мог падрыхтавацца да абароны ў судзе.
Некалькі дзён таму, 9 ліпеня, Алег Арлоў стаў ганаровым грамадзянінам Парыжу.
Больш за 20 гадоў Рада Парыжа прысуджае званне ганаровага грамадзяніна грамадскім дзеячам і актывістам з розных краін. Яно прысвойваецца штогоді адзначае тых, хто вядзе «барацьбу за дэмакратыю, павагу правоў чалавека і свабоды». У 2012 годзе ганаровым грамадзянінам Парыжа стаў Алесь Бяляцкі — палітвязень, кіраўнік Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна», даўні сябар і калега Алега Арлова. У 2018 годзе званне прысудзілі Алегу Сянцову — украінскаму рэжысёру, які правёў пяць гадоў у расійскім палоне.
Суд перанёс разгляд апеляцыйнай скаргі сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова
Крыніца: У Маскве разглядаюць апеляцыйную скаргу сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова