16.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі 15 ліпеня 2024 году вынесены прысуд Яўгену Раманаву з Добруша. Яго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Судовае пасяджэнне адбылосяў будынку аддзела ўнутраных спраў Добрушскака раённага выканаўчага камітэта. Справу разглядала суддзя Святлана Лук'янава. Яна прызнала Яўгена вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу.