22.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-22 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
ГУБАЗіК затрымаў адміністратара чата "Чат Бурдейного"
На "пакаяльным відэа" ад 22 ліпеня мужчына кажа, што з'яўляецца дырэктарам прыватнага прадпрыемства і ў 2020-ым годзе наведваў акцыі пратэсту. Таксама ён з'яўляўся адміністратарам раённага чату "Чат Бурдейного".
Адзначым, што на дадзены момант у чаце змянілі аватарку, а ад імя адміністратара там публікуюцца прапагандысцкія навіны.
У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні "Тутака"
Пра гэта паведамілі 20 ліпеня праўладныя тэлеграм-каналы.
Сцвярджаецца, што прычына затрымання — распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Крыніца: Затрыманне адміністратара чата і ўладальніка кавярні: хроніка пераследу 20-22 ліпеня