Леанід Кулакоў (фота з сацсетак) Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова сёння чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.  Справа разглядаецца ў судзе Першамайскага раёна. Пачатак працэсу ў 14-30.

А 19 траўня на 10 гадзін ў судзе Маскоўскага раёна Мінска прызначаны разгляд адміністратыўнай справы Марыны Адамовіч.

Нагадаем, за першамайскую акцыю ў Мінску на гэты час арыштамі і штрафамі пакараныя 10 чалавек, сярод якіх Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Максім Вінярскі, Вячаслаў Сіўчык ды іншыя ўдзельнікі мітынгу.

Усяго па інфармацыі праваабаронцаў супрацоўнікі міліцыі склалі рапарты амаль на два дзесяткі чалавек. Можна меркаваць, што судовы канвеер за Першамай яшчэ ў самым разгары.

minsk-01.05.2017

Крыніца: Ізноў суды за Першамай: на чарзе - Леанід Кулакоў