26.07.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні Ужо чатыры гады запар праваабаронцы кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.
Па даных "Вясны", з 1 красавіка па 31 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 1 756 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій, з якіх 450 — затрыманні. Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1079 судоў паводле адміністрацыйных справаў за тры месяцы. Часцей за ўсё людзей судзяць за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты паводле арт. 19.11 КаАП. Акрамя гэтага, не спыняюцца затрыманні пасля праверак тэлефонаў на мяжы з Беларуссю.
Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі
Такім чынам, агулам за першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Беларусі затрымалі не менш за 1437 чалавек.
Але адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.
Крыніца: Не менш за 450 чалавек затрымалі ў Беларусі з красавіка па чэрвень