02.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі 8 ліпеня 2024 года ў судзе Заводскага раёна Мінска вынеслі прысуд 67-гадоваму Аляксею Палюховічу. Палачаніна асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
Прысуд агучыла суддзя Жанна Хвайніцкая. Яна прызнала мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
З 29 лістапада 2023 года па 7 сакавіка 2024 года Аляксея Палюховіча трымалі ў ІЧУ Полацка. Яго 6 разоў судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў 19.11 і 24.23 КаАП РБ. Агулам мужчына знаходзіўся пад арыштам 99 сутак. 7 сакавіка УСК г. Мінска ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны. Вядома, што Палюховіч вырас ва Украіне, там скончыў школу.