06.08.2024 Тэгі: суды, спецвытворчасць У Мінскім абласным судзе 29-гадовага Ігара Парункевічаа, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій, завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая. Прысуд вынесла Алена Бачышча 22 красавіка.
Следчы камітэт у пардаку спецвытворчасці ўзбудзіў супраць Ігара крымінальную справу паводле трох артыкулах. За два месяцы да суда да справы дадалі яшчэ адзін артыкул — "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Прысуд набыў моц. 14 жніўня 2024 года Вярхоўны Суд пад старшынствам Ігара Любавіцкага разгледзеў апеляцыйную скаргу Ігара Парункевіча.
У Паставах прадпрымальнік Ігар Парункевіч меў уласны бар у цэнтры горада. Ужо апынуўшыся ў замежжы, ён распавядаў, што падтрымліваў Святлану Ціханоўскую, і што ў ягоным бары "выставілі каробку для ахвяраванняў для тых людзей, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту". Міліцыянтам гэта не спадабалася, яны спачатку пагражалі, а потым і насамрэч завялі на прадпрымальніка крымінальную справу, піша "Віцебская Вясна". Ён мусіў пакінуць Беларусь, і цяпер жыве ў Літве.
Крыніца: Прадпрымальніка з Паставаў, які дапамагаў пратэстоўцам, завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі