06.08.2024 Тэгі: суды, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць Актывістку Кацярыну Туманаву завочна асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыў суддзя Уладзімір Пазняк.
Другога жніўня 2024 году суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 (асуджаная да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ) і арт. 364 (два з паловай гады пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэксу. Канчатковае пакаранне вынесеная шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.
Арышт, накладзены на яе маёмасць, знялі. Тэрмін адбывання пакарання будуць лічыць з дня яго фактычнага затрымання.
Крыніца: Гродзенскую актывістку завочна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі