Праваабаронца Наста Лойка і назіральніца Таццяна Мастыкіна рыхтуюцца да суду Адміністрацыйныя справы затрыманых 25 сакавіка ў Мінску актывістаў, валанцёраў, праваабаронцаў і проста грамадзян, разглядаюцца сёння ў судах Мінска. Большасць працэсаў пройдзе, меркавана з 12 гадзін, у судзе Савецкага раёна Мінска.

Па звестках праваабаронцаў, складзена больш дзесятка пратаколаў правапарушэнняў па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Некалькі чалавек абвінавацілі ў непадпарадкаванні службовай асобе па арт. 23.4 каАП.

Вядома, што пратаколы складзены на валанцёраў-назіральнікаў Максіма Кавалёва (ч.3. арт 23.34), Таццяну Мастыкіну (арт. 23.34 і 23.4 КаАП), Андруся Крэчку (ч.1 арт. 23.34), Ігара  Багачова (ч.1. арт. 23.34), праваабаронцу Насту Лойка (ч.1. арт. 23.34).

Суды таксама чакаюць грамадскіх актывістаў Сяргея Спарыша, Валянціна Троцкага, Алену Талстую, Вольгу Нікалайчык (суд Партызанскага раёна), Валерыя Бычкоўскага, Артура Журава, Галіну Цярэнцьеву, айца Вікенція.

Большасць затрыманых адпусцілі з РУУСаў без складання пратаколаў, пратрымаўшы ад 1 да 5 гадзін. Найбольшы час правяла ў Першамайскім РУУС Ніна Багінская – каля 9 гадзін.

Па папярэдніх дадзеных, колькасць затрыманых 25 сакавіка у Мінску складае крыху больш за 60 чалавек. На раніцу 26 сакавіка ўстаноўленыя прозвішчы 42 затрыманых. У іншых гарадах на розны час затрымлівалі каля 50 чалавек. Некалькі чалавек пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання.

***

У судзе Савецкага раёна па стане на 11-30 адсутнічаюць матэрыялы адміністрацыйных спраў, няма і раскладу судовых паседжанняў.

Праваабаронца Нста Лойка рыхтуецца да суду
Праваабаронца Наста Лойка рыхтуецца да суду
Айцец Вікенцій з адвакатам.
Валянцін Троцкі з адвакатам.

 У судзе Савецкага раёна Мінска 26 сакавіка 2018 года.

У судзе збіраюцца праваабаронцы, палітыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі СМІ. Сярод іх - Уладзімір Някляеў, Алег Гулак, Алесь Бяляцкі, Марына Адамовіч, Ул. Сіўчык, Ігар Лялькоў.

Сакратар суда абвесціла, што судоў сёння не будзе. Прычынаў такога рашэння не патлумачылі і новай даты не назвалі. Аднак ніхто не разыходзіцца, бо баяцца, што суды могуць правесці без удзелу правапарушальнікаў.

Урэшце у калідор выйшла  асістэнтнка суддзі Дзмітрыя Жданка  Юшкевіч Анастасія  і сказала, што пратаколаў ім не перадалі і сёння справы ня будудуць разглядацца.

"Па ўсіх пытаннях тэлефануйце ў РУУС" - адзначыла яна.

Крыніца: "Судоў ня будзе, па ўсіх пытаннях тэлефануйце ў РУУС" Дапоўнена