07.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед На пенсію 6 жніўня адправілі намесніцу старшыні Мазырскага раённага суда Элеанору Ярмоленка, якая займала гэтую пасаду з 2003 года. Да гэтага больш за 16 год працавала ў пракуратуры Калінкавіцкага раёна, паведамляе тэлеканал “Мазыр”.
Ярмоленка ў перыяд з 2020 года вынесла каля 30 абвінаваўчых прысудаў ў палітычна матываваных адміністрацыйных справах. Яна таксама судзіла палітзняволенага Антона Кашаеда, і 17-гадовых Сяргея Легуна і Юрыя Мельчанку, якія ў жніўні 2020 года кідалі камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля.
На гэтую пасаду прызначылі яшчэ больш адыёзную суддзю Галіну Кніжонак, якая ў мінулым годзе трапіла ў топ самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельскай вобласці, складзены праваабаронцамі “Гомельскай вясны”.
На “рахунку” Кніжонак – больш дзесяці крымінальных прысудаў па палітычна матываваных справах. Так, у 2021 годзе яна асудзіла мясцовых футбольных заўзятараў Даніілу Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнкі і Кірылу Канапацкага.
У 2022 годзе вынесла прысуды былым палітвязням Яраславу Пашкову і Уладзіславу Ганчарову.
Таксама Галіна Кніжонак у апошнія гады вынесла каля 20 пастаноў па адміністрацыйных справах, звязаных з пратэснай актыўнасцю.