12.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 8 жніўня асудзілі палітзняволеную Наталлю Малец паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслан Сянько прызначыў Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
Пра прысуд паведаміла ініцыятыва dissidenrby.
Наталлю ўжо судзілі ў студзені 2023 года за каментар у бок прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Тады жанчыне прызначылі паўтара года "хатняй хіміі".
У верасні таго ж года Наталлю зноў затрымалі ў межах новай крымінальнай справы. Сілавікоў зацікавіла "падазроная актыўнась жанчыны ў ажыцяўленні грашовых пераводаў". Следчыя нібы ўстанавілі, што пенсіянерка ажыццявіла не менш за 125 пераводаў 114 беларусам на суму больш за 1,5 тысячы рублёў. А таксама нібы жанчына была ў закрытай фэйсбук- суполцы "Письма Солидарности Беларусь 2020", якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Месца ўтрымання Наталлі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37. Наталля Альбертаўна Малец
Крыніца: Палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку асудзілі на 3,5 гады калоніі за дапамогу палітвязням