15.08.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Праваабарончая установа “Лекары за праўду і справядлівасць” у адпаведнасці са сваімі статутнымі мэтамі і задачамі праводзіць даследванне якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні.
Важным складнікам экспертных даследванняў з’яўляецца анкетаванне.
Анкетаванне дазволіць скласці аб’ектыўную карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра тыповыя парушэнні правоў зняволеных жанчын на здароўе, каб на гэтай падставе прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы і сумесна распрацаваць шляхі і механізмы выпраўлення недахопаў у новай Беларусі.
Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякіх асабістых звестак і будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.
Запрашаем прыняць удзел у анкетаванні былых зняволеных жанчын і дзяўчат – спасылка на анкету.
Па выніках анкетавання і правядзення экспертных даследванняў плануецца правядзенне канферэнцыі “Жаночае здароўе ў беларускай турме”.