19.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі У Гродненскім абласным судзе 19 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць 68-гадовай жыхаркі Брэста Наталлі Жыгар. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Валерый Раманоўскі.
Паводле інфармацыі "Берасцейскай Вясны", справа, як мяркуецца, звязаная з падтрымкай людзей, што ўтрымліваліся ў СІЗА.
За апошнія некалькі месяцаў паводле гэтага ж артыкула ўжо асудзілі жыхарак Брэста Ірыну Пагадаеву і Наталлю Малец. Ім прызначылі тры і тры з паловай гады калоніі адпаведна. Абедзвюх жанчын судзілі за грашовыя пераводы палітвязням.
Крыніца: У Гродне за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" пачалі судзіць 68-гадовую берасцейку