20.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Брэсцкі абласны суд 25 ліпеня асудзіў 63-гадовага трэнера па настольным тэнісе Юрыя Лагадзюка да двух гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна". Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Прысуд вынес Андрэй Сіз.
Юры Лагадзюк прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Яго гадаванцы нярэдка выйгравалі на чэмпіянатах у Беларусі і іншых краінах. Сярод падапечных Лагодюка шмат людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, праз інваспорт Лагодюк займаецца іх рэабілітацыяй.
Месца ўтрымання: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Крыніца: Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе асудзілі да 2 гадоў калоніі