21.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-21 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі 21 жніўня:
- Telegram-каналы, чаты і боты «Народный Репортер бот», «Беседы беларуской революции», «Гомельская праўда», «Беларуская праўда»;
- Старонка ва «Укантакце» «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР»;
- Facebook-старонкі «Александр Комаровский», «За Свой Город Пружаны», «Бап Да Волi»;
- TikTok-старонкі «Zmahar_2.0», «Glafira», «Бульба на ноч».
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Гомеля
Пра затрыманне стала вядома 20 жніўня. Мужчына сказаў, што ў Беларусі зараз "добрага мала" і што ён у 2020-ым годзе ўдзельнічаў у пратэстах.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Сяргей Пятроў.
Як мінімум 8 сілавікоў спатрэбілася, каб затрымаць жыхара Мінска за кепку "АСАВ"
На "пакаяльны" відэа ад 20 жніўня мужчыну прымусілі сказаць, што ён "з'яўляецца ненавіснікам дзейнай улады, у тым ліку супрацоўнікаў УУС". Ён таксама нібыта насіў кепку з надпісам "АСАВ".