21.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска восьмага жніўня асудзілі Ерванда Марцірасяна паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Кузмічонак.
Як паведаміла "Віцебская вясна", Ерванду прызначылі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап’янення, знаходзіўся ў службовым аўтамабілі і ў прысутнасці супрацоўнікаў Дэпартамента аховы "неаднаразова прамовіў выразы абразлівага характару" у бок Лукашэнкі. Як паведаміла Віцебская пракуратура, Евранд цалкам прызнаў віну.
Крыніца: 50-гадовага жыхара Віцебска асудзілі на 2 гады калоніі за каментары пра Лукашэнку