23.08.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць З масавага рэйду сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшло сем месяцаў. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў 23 студзеня 2024 года стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, а таксама дапамога палітвязням, якія ўтрымліваюцца ў няволі. Большасць з тых, хто патрапіў пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Частку з іх асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП, а супраць некалькі дзесяткаў чалавек узбудзілі крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". "Вясна" распавядае пра вынікі студзеньскага рэйду праз сем месяцаў і пераслед за салідарнасць з палітвязнямі. 

Гомельская калонія. Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч /
Ілюстрацыя spring96.org

Адмінстрацыйны пераслед буйныя штрафы і кампенсацыя атрыманай дапамогі

З пачатку лютага 2024 шода людзей па ўсёй Беларусі пачалі масава судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП. Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся. Новую рэспрэсіўную практыку актыўна выкарыстоўвалі супраць сем'яў палітвязняў. Па данных праваабаронцаў, пад судовы адміністрацыйны пераслед паводле арт. 24.15 КаАП патрапілі сама меней 126 чалавек.

Вось, як геаграфічна выглядае пераслед паводле арт. 24.15 КаАП

У пратаколах паводле арт. 24.15 КаАП адзначаецца, што людзі "атрымалі і выкарысталі замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых у інтэрнэт-краме "Еўраопт" ад замежнага аб'яднання "INeedHelpBY", у мэтах іншай экстрэмісцкай дзейнасці, выяўленай у публічнай загаддзя неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія ўчынілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатуса "палітвязняў", незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці, чым стварыла пагрозу прычынення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам". Людзям прызначалі па ім штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй гэтай дапамогі.

Так, напрыклад, у судзе Барысаўскага раёна 9 лютага праз Viber разгледзелі адміністрацыйную справу супраць Аксаны Хіневіч — маці былога палітвязня Анатоля ХіневічаСуддзя Святлана Баранава прызначыла ёй штраф у 20 базавых велічыняў (800 рублёў), а таксама кампенсацыю дапамогі ў памеры 2 854 рублі і 45 капеек.

Дзевяць жанчын патрапілі пад суд за салідарнасць

Супраць каля 30 чалавек узбуджаныя крымінальныя справы за тое, што падтрымлівалі палітзняволеных невялікімі грашовымі пераводамі і перадачамі. Паводле інфармацыі "Вясны", мінімум 21 чалавекі ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА. Амаль усе — жанчыны, большасць з якіх ва ўзросце больш за 50 гадоў. Супраць затрыманых узбуджаныя крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Па гэтым артыкуле затрыманым пагражае да сямі гадоў калоніі.

Негледзячы на тое, што яны рабілі гэта па ўласным жаданні і з уласных грашовых сродак, іх абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Сутнасць абвінавачвання ў тым, што яны нібыта бралі інфармацыю аб палітвязнях на рэсурсах, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкімі фармаваннямі". Гаворка ідзе пра інтэрнэт-рэсурсы праваабарончых арганізацый і ініцыятываў, якія публікавалі заклікі да падтрымкі палітвязняў.

Крымінальныя справы супраць дзевяці жанчын ужо аказаліся ў судзе — кагосьці ўжо асудзілі, а хтосьці чакае працэс.

Так, за студзеньскі рэйд ужо асудзілі Ірыну Такарчук, Алесю Сяргеенку, Алену Дземянчук, Надзею Лескавец, Наталлю Харытонаву-Крыжэвіч. Жанчым прызначаюць да трох гадоў калоніі.

Так, у Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня вынеслі прысуд паводле ч. 2 арт. 361-4 КК 64-гадовай маці блогеркі Вольгі Такарчук Ірыне Такарчук — тры гады калоніі. 

Ірына і Вольга Такарчук
Ірына і Вольга Такарчук

23 жніўня ў Гомельскім абласным судзе распачаўся суд над Наталляй Давыдулінай — маці былога палітвязня Дзяніса Давыдуліна.

У хуткім часе распачнуцца суды над Ксеніяй Сушай, Юліяй Краўцовай, Марынай Гацурай

kraucova_12.jpg
Юлія Краўцова

Пад вартай ужо сёмы месяц утрымліваюцца і чакаюць сваіх судоў, у тым ліку Наталля ЛадуцькаАксана Ляпко, Вікторыя Дамастой, Наталля АнтонаваІрына Клязовіч, Вольга Лоцмавана, Наталля Гаўрон, Алена Тоцкая, Таццяна Сцёпа.

Пераслед жанчын за падтрымку палітвязняў па-за межамі рэйда

За салідарнасць з палітвязнямі па-за межамі вялікага рэйду пераследуюцца яшчэ тры жанчыны — 63-гадовая Наталля Малец, 55-гадовая Ірына Пагадаеву і 68-гадовая Наталля Жыгар.

У верасні 2023 года затрымалі і змясцілі пад варту 63-гадовую Наталлю Малец з Брэста. Сілавікоў зацікавіла "падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў". Затрыманне звязана з удзелам Наталлі ў закрытай суполцы ў facebook "Письма Солидарности Беларусь 2020", якую ў снежні прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Жанчына ўжо была асуджана ў снежні 2022 года за"«абразу прадстаўніка ўлады" на 1,5 года "хатняй хіміі". 8 жніўня 2024 года Брэсцкі абласны суд асудзіў яе паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Руслан Сянько прызначыў Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.

natallja-malec_1.jpg
Наталля Малец

Напачатку траўня 2024 года затрымалі 55-гадовую палітзняволеную Ірыну Пагадаеву за грашовыя пераводы палітвязням па чатыры-пяць рублёў. Напрыканцы 2023 года яе ўключылі ў спіс датычных да facebook-супольнасці "Письма Солидарности Беларусь 2020", якую прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Брэсцкі абласны суд 2 ліпеня прызнаў вінаватай паводле ч.1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначыў тры гады калоніі. Ірына не падавала апеляцыйную скаргу, таму ў хуткім часе яе перавялі ў гомельскую жаночую калонію.

pagadaeva.jpg
Ірына Пагадаева

19 жніўня Гродзенскі абласны суд пачаў разглядаць крымінальную справу супраць 68-гадовай Наталлі Жыгар. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).Паводле інфармацыі праваабаронцаў звязана з падтрымкай людзей, якія ўтрымліваліся ў СІЗА. Вядома, што цікавіцца жанчынай сілавікі пачалі яшчэ ў траўні 2023 года.

"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

"Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра масавы пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць пераследа.

Крыніца: Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць: больш за 20 чалавек пад вартай, 9 з іх патрапілі пад суд